Положение о приеме граждан руководством Мининформа

ПАЛАЖЭННЕ

аб прыёме грамадзян

у Міністэрстве інфармацыі

Рэспублікі Беларусь

 

Прыём грамадзян у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь праводзяць  Міністр,  першы  намеснік  Міністра  і   намеснікі   Міністра ў наступныя дні месяца:

Міністр -  першы чацвер і па графіку Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Першы намеснік Міністра - другі чацвер

Намеснік Міністра - трэці чацвер

Намеснік Міністра - чацверты чацвер

Часы прыёму - з 10 да 12 гадзін.

 

Супрацоўнікі кіраўніцтва спраў, якія працуюць у прыёмных  Міністэрства інфармацыі, ажыццяўляюць папярэдні запіс грамадзян на прыём у спецыяльныя журналы, афармляюць карткі прыёму для запісу ў іх даручэнняў або прынятых па выніку прыёму рашэнняў, пераносяць гэтыя запісы ў журнал, даводзяць іх да выканаўцаў і кантралююць выкананне.

Усе скаргі, заявы і прапановы, якія пададзены на прыёме ў пісьмовым выглядзе, перадаюцца ў кіраўніцтва спраў для рэгістрацыі, дакладу кіраўніцтву міністэрства і кантролю за іх вырашэннем.

Завершаныя справаводствам даручэнні здымаюцца з кантролю па ўзгадненню з Міністрам або яго намеснікамі, якія праводзілі прыём грамадзян.