Книжный калейдоскоп

20.06.2008

Прыгоды мышкі Пік-Пік

У звычайнай гарадской кватэры, у пакоі, які належыць маленькім Веранічцы і Максімку, жыве пад шафай тоўсценькая лянівая мышка. Гаспадары гэтай кватэры, Мама і Тата Веранічкі і Максімкі,– паэты. Мусіць, таму і мышка Пік-Пік не зусім звычайная мышка, гэтак жа, як і яе сяброўка, котка Пепіта. Казкі пра прыгоды мышкі Пік-Пік – удалая спроба прыўнесці казачны свет у звычайнае гарадское жыццё

подробнее »
20.06.2008

Дед Мороз и его родня: очерки

Пожалуй, самый любимый и известный с детства сказочный персонаж – Дед Мороз. Но вот ведь как получается – все любят и знают доброго Дедушку, а его происхождение, биография и место "прописки" остаются загадкой.

подробнее »
30.05.2008

Дзень за днём

Гэта кніга народнай мудрасці. У ёй змешчаны прымаўкі пра кожную пару года, прыкметы надвор’я, а таксама народны каляндар-месяцаслоў, у якім размова ідзе пра кожны дзень года: якое народнае ці царкоўнае свята выпадае на гэты дзень і якія абрады трэба выконваць, што прадказвае надвор’е ў гэты дзень і г. д.

подробнее »
30.05.2008

Андрэеў А. М. Апельсіны на асфальце: раманы, аповесці.

Раманы і аповесці А. Андрэева – пра каханне, пра такое каханне, якому не страшныя перашкоды – узроставыя, рэлігійныя, маёмасныя. Пачуццё, якое выпадае перажываць яго героям, – касмічнае па сваёй прыродзе. Вось чаму мужчыны і жанчыны жывуць у горадзе Мінску, які месціцца на планеце Зямля, што ўяўляе сабой часцінку Сусвету.

подробнее »
30.05.2008

Канановіч І. І. Старыя званы: аповесці, апавяданн.

Проза Івана Канановіча глыбока псіхалагічная і мнагатэмная, створаная на крутым пераломе часу, калі гарадскі лад жыцця спрабуюць асэнсаваць і не могуць прыняць душой нядаўнія выхадцы з вёскі. Такая і новая кніга вядомага пісьменніка "Старыя званы", у якую ўвайшлі аповесці "Асобая зона", "Чорныя цені", "Майдан", апавяданні "Дачныя куры", "Прыватны выпадак", "Зора і Канарац", быль "Крынічка".

подробнее »
30.05.2008

Шабовіч М. В. Хор болей не спявае: пародыі, эпіграмы, прысвячэнні.

Мікола Шабовіч добра вядомы чытачам сваёй пяшчотнай інтымнай лірыкай. Не менш інтымны ён і ў парадыйным жанры, у якім вельмі паспяхова працуе з пачатку новага стагоддзя, пра што яскрава сведчаць яго частыя публікацыі ў "ЛіМе", "Вожыку", "Полымі", "Маладосці" і іншых выданнях. Зборнік "Хор болей не спявае" склалі самыя яркія літаратурныя пародыі Міколы Шабовіча на вершы сучасных паэтаў, а таксама эпіграмы і прысвячэнні.

подробнее »
30.05.2008

Гальпяровіч Н. Я. Насцеж : вершы, навелы.

У сваёй творчасці Навум Гальпяровіч заўсёды шчыры. І назва кнігі "Насцеж", і яе змест яшчэ раз пацвярджаюць гэта.

Паэт з адкрытай душой праз гады пранёс любоў да роднай зямлі, веру ў перамогу дабра, пяшчоты, кахання.

подробнее »
30.05.2008

Лепешаỷ І.Я. Слоỷнік фразеалагізмаỷ.

У слоỷніку даецца апісанне каля 7 тысяч фразеалагізмаỷ сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Кожны з іх атрымлівае граматычную, стылістычную і семантычную характарыстыку. У апошнюю ỷваходзяць  тлумачэнне фразеалагізма, адлюстраванне яго мнагазначнасці, варыянтнасці, сінанімічнай і антанімічнай сувязей. Слоỷнік прызначаны для спецыялістаỷ-мовазнаỷцаỷ, пісьменнікаỷ, журналістаỷ, настаỷнікаỷ, студэнтаỷ, усіх, хто цікавіцца беларускай мовай.

подробнее »
30.05.2008

Мама — сонейка маё...

Для кожнага з нас мама – самы блізкі, самы дарагі і любы чалавек. Ад калыскі – і навек. Паэты і дзеці называюць яе ласкава сонейкам, светлай зараначкай. У гэтай кнізе сабраны вершы і песні пра маці, маму, матулю – з любоўю ў сэрцы, з ласкай у голасе, з усмешкай у вачах.

подробнее »
30.05.2008

Дзе жыве зубраня

Зборнік "Дзе жыве зубраня" накіраваны на выхаванне ў беларускіх дзетак патрыятычных адносін да свайго нацыянальнага багацця – Белавежскай пушчы. Кніга складаецца з аднайменнага нарыса кандыдата біялагічных навук з Брэсцкай вобласці Вячаслава Семакова. У ёй ахоплены жыццёвы цыкл самай славутай еўрапейскай жывёлы – зубра.

подробнее »
30.05.2008

Звон — не малітва

У зборнік "Звон – не малітва" ўвайшлі творы, у якіх беларускія драматургі спрабуюць спасцігнуць сэнс і хаду гісторыі, сочаць за зменлівымі пералівамі часу, раздумваюць над сутнасцю чалавека і чалавецтва.

У кнігу ўключаны творы М. Матукоўскага, А. Петрашкевіча, І. Чыгрынава, Р. Баравіковай, У. Бутрамеева, С. Кавалёва.

подробнее »
30.05.2008

Шамякін І. П. Трывожнае шчасце

Пісьменніку не было і трыццаці гадоў, калі да яго прыйшла літаратурная слава. Яго творы перакладзены больш чым на трыццаць моў, выдаваліся ў Савецкім Саюзе шматтысячнымі і мільённымі тыражамі. У канцы 70-х гадоў па чытабельнасці ў СССР сярод літаратараў ён займаў пятае месца.

подробнее »
03.05.2008

Бышнев И.И., Бамбиза С.Н., Углянец А.В. Припятский национальный парк: Фотоальбом.

Белорусское Полесье – удивительный край низин и равнин, лесов и болот, пронизанных многочисленными реками, речками и ручьями, медленно несущими свои воды в его главную водную артерию – Припять. Страницы фотоальбома предлагают

подробнее »
03.05.2008

Лазука Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. У 2-х т. Т. 2. XVIII – пачатак XXI стагоддзя

Второй том книги Б.А. Лазуко "Гісторыя беларускага мастацтва" продолжит рассказ о развитии белорусского искусства в период с XVIII века до наших дней. На страницах этого издания читатель познакомится с историей возникновения и становления новых художественных стилей и направлений, с шедеврами национальной архитектуры, изобразительного и декоративно-прикладного искусств. Книга богато иллюстрирована.

подробнее »
03.05.2008

"У пошуках страчага"

пад такой назвай убачыла свет унікальная па сваёй задумцы і змешчанаму матэрыялу кніга РВУ "Литература и Искусство", у якой гісторыя Беларусі пададзена ў старых паштоўках

Памяць пра мінулае жыве перш за ўсё ў гістарычных крыніцах: старажытных летапісах, афіцыйных дакументах, успамінах продкаў, прыватных лістах. Значныя старонкі гісторыі і адметныя постаці паўстаюць перад намі з творах літаратуры і мастацтва.

подробнее »