Асцярожна, фішынг у Інтэрнэце!

Асцярожна, фішынг у Інтэрнэце!

Дзякуючы зладжанай працы супрацоўнікаў Упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, 13 снежня 2018 г. Міністэрствам інфармацыі прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-сайту westerbank.ru.

З мэтай ажыццяўлення супрацьпраўных дзеянняў, на дадзеным інтэрнэт-рэсурсе кліентам ААТ «АСБ Беларусбанк» прапаноўвалася ўвесці рэквізіты (лагін, пароль) уліковага запісу інтэрнэт-банкінгу ААТ «АСБ Беларусбанк» і накіраваць ашуканцам фота карты кодаў доступу да сістэмы інтэрнэт-банкінгу.

У гэтай сувязі просім карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт пры ажыццяўленні электронных плацяжоў звяртаць асаблівую ўвагу на адрасны радок і іншыя рэквізіты інтэрнэт-сайту пры карыстанні паслугамі інтэрнэт-банкінгу і аплаты тавараў у сетцы Інтэрнэт з мэтай недапушчэння завалодання ашуканцамі рэквізітамі вашых электронных карт і іншымі канфідэнцыйнымі дадзенымі.
Апублікавана:
Праглядаў:
935