Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі: конкурс "Ад Глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў"

Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі: конкурс "Ад Глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў"

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да тэмы ўстойлівага развіцця, актывізацыі работы журналістаў па шырокім абмеркаванні яе ў сродках масавай інфармацыі, далучэння грамадства да працэсу дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця праекта ПРААН/ЮНІСЕФ/ЮНФПА "Падтрымка функцыянавання архітэктуры кіравання працэсам дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь" аб'яўляе конкурс "Ад Глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў".

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

"Лепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў па экалагічнай тэматыцы ў кантэксце Мэтаў устойлівага развіцця";

"Лепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў па сацыяльнай тэматыцы ў кантэксце Мэтаў устойлівага развіцця, уключаючы пытанні гендарнай роўнасці і маладзёжнай праблематыкі";

"Лепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў па эканамічнай тэматыцы ў кантэксце Мэтаў устойлівага развіцця";

"Лепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў па тэматыцы, якая датычыцца слабаабароненых слаёў насельніцтва, уключаючы людзей з інваліднасцю і рэалізацыі прынцыпу "Нікога не пакінуць убаку ";

"Лепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў аб міжведамасным узаемадзеянні па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця";

"Лепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў аб праектах, накіраваных на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця і рэалізаваных бізнесам, уключаючы праекты імпакт-інвеставання";

"Лепшыя матэрыялы і (або) цыкл матэрыялаў аб грамадскіх ініцыятывах, накіраваных на дасягненне Мэтаў устойлівага развіцця".

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца юрыдычныя асобы, на якіх ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ (далей – рэдакцыя), зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, сеткавыя выданні, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсаў, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі сродкаў масавай інфармацыі, сеткавых выданняў і інтэрнэт-рэсурсаў па прадстаўленні рэдакцыі або ўладальніка інтэрнэт-рэсурсу ў адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.

На конкурс прымаюцца матэрыялы ў розных жанрах: нарыс, інтэрв’ю, артыкул, тэлевізійная і радыёперадача і іншыя, а таксама цыклы публікацый і перадач, якія апублікаваны і выйшлі ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 20 лістапада 2019 года ў адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.

Матэрыялы прадстаўляюцца ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з пазнакай "На рэспубліканскі конкурс "Ад Глабальных мэтаў да лакальных дзеянняў" (г.Мінск, пр-т Пераможцаў, 11, кабінет 426) да 1 снежня 2019 года.

Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца: заяўка па форме згодна з дадаткам, а таксама аформленыя на друкаваных або электронных носьбітах матэрыялы асобна па кожнай намінацыі (не менш за 10 публікацый – для газет і 5 – для часопісаў, інтэрнэт-рэсурсаў, тэле- (радыё-) праграм) . Пры вылучэнні калектыўных работ называюцца вядучыя аўтары, але не больш за тры чалавекі.

Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца да 25 снежня 2019 года.

Палажэнне аб конкурсе

Форма заяўкі

Апублікавана:
Праглядаў:
26
Падзяліцца ў сац.сетках