Аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года

Аб работах, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года

У адпаведнасці з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 «Аб Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь», з мэтай шырокага азнаямлення грамадскасці прадстаўляецца інфармацыя аб работах і аўтарскіх калектывах, якія дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь 2020 года.

Падкамітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры паведамляе, што да ўдзелу ў конкурсе на суісканне Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2020 года дапушчаны наступныя аўтары і творчыя калектывы:

Кузняцоў Вячаслаў Уладзіміравіч, Дудараў Аляксей Ануфрыевіч, Траян Юрый Антонавіч, Яромкіна Ірына Уладзіміраўна, Краўчанка Антон Яўгеньевіч, Кавалёў Юрый Андрэевіч. За работу «Балет В.Кузняцова “Вітаўт”. Харэаграфія і пастаноўка Ю.Траяна». Вылучаны дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установай «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь» сумесна з ГА «Беларускі саюз тэатральных дзеячаў» і УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Качан Канстанцін Іванавіч. За серыю жывапісных работ «Радзімай зачараваны» (2004 – 2017 гг.). Вылучаны ўстановай «Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Чаргінец Мікалай Іванавіч. За кнігі, якія садзейнічаюць умацаванню агульначалавечых каштоўнасцей і ідэй гуманізму: раман-дылогія «Вам – задание» і «За секунду до выстрела» (1982 – 1983 гг.), аповесць «Приказ № 1» (2016 г.), раманы «Илоты безумия» (1995 г.), «Сыновья» (1989 г.), «Операция “Кровь”» (2013 г.). Вылучаны ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Бандарэнка Сяргей Афанасьевіч. За стварэнне твораў манументальнага мастацтва: рэльефнае пано «Песня пра зубра» для вестыбюля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2006), стэла «Трыумф» і Алея алімпійскай славы (культурна-спартыўны комплекс «Мінск-Арэна», 2009), конны помнік князю Альгерду (Віцебск, 2014), скульптурная кампазіцыя «Беларусь гасцінная» для Палаца Незалежнасці (2015). Вылучаны ДУ «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Аляксееў Аляксандр Аляксеевіч, Лукашэвіч Алег Вацлававіч. За мастацкі праект «Спадчына Беларусі». Вылучаны ГА «Беларускі фонд культуры». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Касцючэнка Канстанцін Аляксандравіч. За стварэнне манумента «Брама памяці» ў мемарыяле «Трасцянец» (2015). Вылучаны УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Шаркоў Анатоль Васільевіч, Харашэвіч Алена Іванаўна. За рэалізацыю праекта «Жыць і помніць» і публікацыю серыі кніг: «Жить и помнить: Советские воинские захоронения в Европе», «Последний приют солдата», «Ставка Верховного главнокомандующего Русской армией в годы Первой мировой войны в событиях и лицах», «Обелиски памяти Русской Императорской армии Первой мировой войны», «По следам Советско-польской войны». Вылучаны ДУ «Беларускі культурны цэнтр духоўнага Адраджэння». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч. За стварэнне архітэктурнага праекта «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны». Вылучаны прадпрыемствам «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В.У.». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Гарцуеў Аляксандр Фёдаравіч. За стварэнне высокамастацкіх твораў сцэнічнага мастацтва: спектаклі «Не мой» (2010), «Тры Жызэлі» (2013), «Раскіданае гняздо» (2013), «Кар’ера доктара Рауса» (2017). Вылучаны дзяржаўнай установай «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч. За стварэнне гісторыка-асветніцкага праекта «У пошуках страчанага» (2004 г.). Вылучаны рэдакцыйна-выдавецкай установай «Выдавецкі дом “Звязда”». Прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Камітэт па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне навукі і тэхнікі, падкамітэт па Дзяржаўных прэміях у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры звяртаецца да кіраўнікоў арганізацый, устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, прадпрыемстваў, органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў з просьбай прыняць удзел у абмеркаванні пералічаных работ і аўтарскіх калектываў.

Водзывы спецыялістаў, матэрыялы грамадскага абмеркавання, прапановы і заўвагі па работах, аўтарскіх калектывах і аўтарах прымаюцца да 15 верасня 2020 года на адрас: 220072, г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 66, каб. 317, сакратарыят Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь.

Тэл. / факс (017) 284-24-56, (017) 284-23-81.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ЛіМ.


Апублікавана:
Праглядаў:
349
Падзяліцца ў сац.сетках