Новы сацыяльна арыентаваны рэсурс POMOGUT.BY з'явіўся ў нашай краіне

Новы сацыяльна арыентаваны рэсурс POMOGUT.BY з'явіўся ў нашай краіне

Новы інфармацыйны рэсурс закліканы аказаць практычную дапамогу нарказалежным і сузалежным асобам, а таксама іншым грамадзянам, якія сутыкнуліся з праблемай наркаманіі. Праект створаны пры непасрэдным удзеле ўпраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, Міністэрства аховы здароўя, грамадскіх арганізацый.

Рэсурс уяўляе сабой адзіную сістэму, у якую ўваходзіць інтэрнэт-сайт (pomogut.by) і адзіны кансультацыйны тэлефонны цэнтр (колл-цэнтр).

На сайце сабрана самая важная інфармацыя па праблеме наркаманіі. Тут вы знойдзеце вычарпальны пералік спецыяльных арганізацый, якія аказваюць паслугі залежным, сузалежным і тым, хто знаходзіцца ў стадыі рэмісіі. Прыведзены пералік іх паслуг, агульная інфармацыя пра арганізацыю, іх бліжэйшыя мерапрыемствы, а таксама наяўныя вакансіі для працаўладкавання. Кожны жадаючы можа бясплатна атрымаць кансультацыю эксперта па пытаннях аказання дапамогі нарказалежным.
Апублікавана:
Праглядаў:
920