Завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!"

Завяршаецца прыём матэрыялаў на конкурс “Пад знакам Года малой радзімы!"

Завяршаецца прыём матэрыялаў на рэспубліканскі творчы конкурс сярод сродкаў масавай інфармацыі “Пад знакам Года малой радзімы!”, арганізатар якога – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя мэты конкурсу: рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны; фарміраванне павагі да “малой радзімы”, уклад у яе развіццё, паказ яркіх дасягненняў па зберажэнню і адраджэнню роднага краю; садзейнічанне выхаванню ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце “малая радзіма”, фарміраванню актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення краіны.

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку альбо якія выйшлі ў эфір тэлевізійных ці радыёвяшчальных СМІ, размешчаныя на Інтэрнэт-сайтах на працягу 2018 года.

Koнкypcныя матэрыялы на пазней 15 студзеня 2019 года накіроўваюцца ў Міністэрства інфармацыі па адрасе: 220004, г.Мінск, np.Пераможцаў, 11.
Апублікавана:
Праглядаў:
1 638