Запрашаем да ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім творчым конкурсе «Моцная сям’я – моцная дзяржава»

Запрашаем да ўдзелу ў штогадовым рэспубліканскім творчым конкурсе «Моцная сям’я – моцная дзяржава»

Асноўная мэта конкурсу – рэалізацыя задач дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі, пытанняў умацавання прэстыжу інстытута сям’і ў грамадстве як асновы дабрабыту грамадства і дзяржавы, прапаганда сямейных каштоўнасцей і традыцый.

Арганізатары – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і ГА «Беларускі саюз жанчын».

У конкурсе могуць прымаць удзел СМІ, асобныя журналісты СМІ (па рэкамендацыі юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ).

На конкурс прадстаўляюцца матэрыялы, апублікаваныя ў друку або якія выйшлі ў эфір тэлевізійных і радыёвяшчальных СМІ ў перыяд з 15 кастрычніка года, папярэдняга году правядзення конкурсу, па 15 жніўня года правядзення конкурсу.

Конкурсныя матэрыялы накіроўваюцца ў Мінінфарм не пазней як 1 кастрычніка года правядзення конкурсу па адрасе: 220004, г.Минск, пр.Пераможцаў,11 з паметкай «На конкурс «Моцная сям’я – моцная дзяржава».

Для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляюцца заяўка на ўдзел за подпісам кіраўніка рэдакцыі СМІ; апублікаваныя матэрыялы (арыгіналы або ксеракопіі); матэрыялы, што выйшлі ў эфір тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ (на электронных носьбітах); фотаматэрыялы (на папяровых носьбітах).

Апублікавана:
Праглядаў:
47
Падзяліцца ў сац.сетках