Адкрыццё выставы “1918. Нараджэнне новага свету”

Адкрыццё выставы “1918. Нараджэнне новага свету”

14 лістапада 2018 года ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы “1918. Нараджэнне новага свету” у рамках аўтарскага праекта У.А. Ліхадзедава “У пошуках страчанага” да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. 

У ходзе мерапрыемства пройдуць дзве прэзентацыі. Вядомы калекцыянер і гісторык У.А. Ліхадзедаў прадставіць фотаальбом “Беларусь 1914–1918. Вайна і мір”, паказваючы рэаліі Усходняга фронту вачыма расійскіх і германскіх салдат.

На выставе будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты з прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава, якія дазваляюць пабачыць вайну непасрэдна вачыма яе ўдзельнікаў: знакамітага немецкага франтавога фатографа Фрыца Краўскопфа, простага расійскага афіцэра-артылерыста Гродзенскай крэпасці паручыка Конанава, вядомага мемуарыста-франтавіка А.А. Успенскага. Сярод экспанатаў – пісьмовая прылада каменданта Гродзенскай крэпасці генерала М.Н. Кайгародава, унікальны каталог гістарычнай выставы, арганізаванай у 1918 годзе ў Мінску нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, творы мастацтва, створаныя ў нямецкім палоне расійскімі і французскімі афіцэрамі, і шмат іншага.

Адкрыццё выставы “1918. Нараджэнне новага свету” стане маштабным мерапрыемствам, на якое запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу.

Апублікавана:
Праглядаў:
876