55 гадоў вядомаму філакартысту Уладзіміру Ліхадзедаву

55 гадоў вядомаму філакартысту Уладзіміру Ліхадзедаву

Споўнілася 55 гадоў вядомаму калекцыянеру старых паштовак, члену Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміру Ліхадзедаву.

fe66f549519d55b267ec3d33111fd907 XL

26 сакавіка 2020 года на календары беларускай культуры – дата, звязаная з вядомым у Беларусі і за яе межамі філакартыстам. Лаўрэату Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміру Аляксеевічу Ліхадзедаву – 55 гадоў.

Дзясяткі выставак старых паштовак з яго калекцыі, круглыя сталы, навукова-практычныя канферэнцыі, самыя розныя мерапрыемсты, дзе старая паштоўка расказвала пра Беларусь, розныя часіны ў яе гісторыі, – гэтыя і многія іншыя ініцыятывы характарызуюць творчы складнік жыцця таленавітага, удумлівага шукальніка памятак гісторыі. Уладзімір Ліхадзедаў выдаў амаль 30 кніг, якія пазначаны адной серыяй – «У пошуках страчанага». На старонках газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Звязда», Голас Радзімы», іншых перыядычных выданняў выйшлі літаральна сотні публікацый калекцыянера, краязнаўцы.

Па старонках філакартычных кніг, альбомаў, складзеных У.Ліхадзедавым, можна адкрываць лёсы класіка беларускай і польскай літаратуры Адама Міцкевіча, прайсці адрасамі, якія звязаны з ушанаваннем памяці пра легендарнага Тадэвуша Касцюшку – і ў Беларусі, і ў свеце. Многія выданні філакартыста з’яўляюцца літаральна гісторыка-краязнаўчымі падручнікамі, што дапамагаюць адкрыць невядомыя старонкі гісторыі нашай Айчыны.

Зараз Уладзімір Ліхадзедаў са сваімі творчымі гісторыка-краязнаўчымі праектамі намінаваны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: sozvuchie.by

Апублікавана:
Праглядаў:
482