"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычныя выпускі да дня нараджэння Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука

"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычныя выпускі да дня нараджэння Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука

Тэлеканал "Беларусь 3" працягвае адзначаць у эфіры памятныя для беларускай культуры даты - на наступным тыдні ў дні нараджэння Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука канал парадуе гледачоў тэматычнымі выпускамі ўласных праектаў, паказам канцэртных праграм і ігравога кіно, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Так, 22 ліпеня, у дзень нараджэння народнай артысткі Беларусі, мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі" Валянціны Гаявой, сацыякультурны тэлеканал пакажа ў 14.55 выпуск праекта "Майстры і куміры" з удзелам імянінніцы. У 15.45 гледачоў чакае "Покліч продкаў" - канцэрт ансамбля "Харошкі". У 22.45 "Беларусь 3" пакажа канцэртную праграму "Мой лёс -"Харошкі ", прымеркаваную да дня нараджэння Валянціны Гаявой.

24 ліпеня споўніцца 85 гадоў з дня нараджэння народнага артыста Беларусі, акцёра тэатра і кіно Генадзя Гарбука. З 23 па 26 ліпеня ў 21.05 на канале будзе выходзіць 4-серыйная гістарычная драма Сяргея Шульгі "Талаш" ("Беларусьфільм", 2011) паводле аповесці Якуба Коласа "Дрыгва", у галоўнай ролі - Генадзь Гарбук.

Акрамя таго, 24 лiпеня канал "Беларусь 3" пакажа ў 15.00 выпуск праекта "Камертон", прысвечаны Генадзю Гарбуку, а ў 21.55 у праграме "Майстры і куміры" - гутарка Генадзя Міхайлавіча і Марыны Драгінай, якая адбылася ў 2017 годзе, аб доўгім творчым шляху народнага артыста Беларусі.

Матэрыял падрыхтаваны агенцтвам "БелТА" (www.belta.by/)

Апублікавана:
Праглядаў:
294