Часопіс «Пачатковая школа» адзначае трыццацігоддзе

Часопіс «Пачатковая школа» адзначае трыццацігоддзе

Калектыву рэдакцыі часопіса

«Пачатковая школа»

 

Шаноўныя калегі!

Прыміце сардэчныя віншаванні з трыццацігоддзем часопіса!

Трыццаць год вашай прысутнасці ў інфармацыйнай прасторы — гэта час абмену думкамі і вопытам лепшых педагогаў пачатковай школы Беларусі, час шчырага імкнення да лепшага ў адукацыйным працэсе.

Вы здолелі зрабіць якасны і запатрабаваны інфармацыйны прадукт, які мае высокі аўтарытэт сярод прафесіяналаў, з’яўляецца памочнікам, дарадцам і суразмоўцам усіх, хто неабыякавы да пытанняў айчыннай пачатковай школы.

Жадаю вам моцнага здароўя, здзяйснення планаў, новых поспехаў у справе служэння беларускай адукацыі.

  

                                                                               Уладзімір Пярцоў

Апублікавана:
Праглядаў:
120