Дзвінскай праўдзе -90!

Дзвінскай праўдзе -90!

Калектыву ўстановы “Рэдакцыя газеты “Дзвінская праўда”

 

Паважаныя калегі, шаноўныя ветэраны журналістыкі!

 

Сардэчна віншую вас з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты “Дзвінская праўда”.

90 год – немалы адрэзак часу… Дзякуючы прафесійнай, творчай працы зладжанага рэдакцыйнага калектыву, выданне трывала замацавалася на інфармацыйнай карце рэгіёна, сфарміравала аўдыторыю адданых чытачоў.

Прыемна адзначыць, што газета мае не толькі сваю багатую гісторыю, але і свае традыцыі. Аўтарскаму калектыву ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, вернасць прафесійнаму абавязку.

Знаходзячыся на вастрыні жыцця, газета садзейнічае мясцовай уладзе ў вырашэнні важных дзяржаўных ідэалагічных і сацыяльна-эканамічных задач, заўсёды застаецца паслядоўным правадніком дзяржаўнай палітыкі, прапагандыстам высокіх маральных каштоўнасцей і ідэалаў нашага народа.

Упэўнены, што і надалей калектыў рэдакцыі будзе трымацца абранага курсу служэння праўдзе жыцця, захавае вернасць свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.

Няхай любімая праца прыносіць вам толькі радасць і задавальненне, а для новых спраў і здзяйсненняў заўсёды хапае сіл і энергіі.

Жадаю супрацоўнікам і ўсім сябрам рэдакцыі моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, новых творчых поспехаў на карысць роднай Беларусі.

 

                                                                           Уладзімір Пярцоў

Апублікавана:
Праглядаў:
162