Газеце “Лепельскі край” – 90!

Газеце “Лепельскі край” – 90!

Міністр інфармацыі павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты “Лепельскі край” з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

“На працягу дзесяцігоддзяў рэдакцыя змагла не толькі захаваць, але і памножыць лепшыя традыцыі папярэдніх пакаленняў журналістаў, – адзначыў Міністр. – Сёння, у час развіцця высокіх тэхналогій, жыццё раёна немагчыма ўявіць без свежых нумароў выдання, якое з'яўляецца надзейнай крыніцай аб’ектыўнай інфармацыі, дапамагае людзям у іх штодзённых клопатах”.

Калектыў рэдакцыі ідзе ў нагу з часам, імкнецца, як і раней, рабіць свае публікацыі цікавымі і злабадзённымі, разам з мясцовымі ўладамі ўдзельнічае ў вырашэнні праблем людзей, падзяляе іх клопаты, будуе новую Беларусь.

З нагоды юбілею Міністр пажадаў супрацоўнікам рэдакцыі газеты, аўтарскаму актыву, чытачам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, творчага натхнення, поспехаў у працы, міру і дабрабыту.

Апублікавана:
Праглядаў:
347