Калектыў выдавецкага дома «Звязда» падрыхтаваў для падлеткаў падарунак

Калектыў выдавецкага дома «Звязда» падрыхтаваў для падлеткаў падарунак

У Выдавецкім доме «Звязда» у першы месяц новага, 2022, года — кніжная навінка: да юнага чытача прыходзіць перавыданне аповесці лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Алега Ждана «Прынцэса».

У кнізе ідзе размова пра тыя клопаты, праблемы, якімі жывуць падлеткі — хлопчыкі і дзяўчынкі, па ўзросту — вучні сярэдніх класаў агульнадукацыйнай школы. Гэта ўжо другое апавяданне аповесці. Першае пабачыла свет у 2021 годзе і даволі хутка разыйшлося па бібліятэках краіны.

Нагадаем, што Алег Ждан нарадзіўся ў 1938 годзе ў Смаленску. Жыў і вучыўся на Магілёўшчыне, у Мсціславе. Закончыў гісторыка-геаграфічны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута. З першым апавяданнем выступіў у газеце «Литературная Россия» у 1963 годзе. У 1969 годзе закончыў Літарутарны інстытут імя М. Горкага. Аўтар многіх кніг прозы, адрасаваных даросламу і юнаму чытачу. Аповесць «Прынцэса» у Выдавецкім доме «Звязда» — кніга на беларускай мове. Пераклад ажыццявіў Алесь Карлюкевіч.

Доўгі час Алег Ждан працаваў рэдактарам аддзела прозы. Дзякуючы яго таленавітай рэдактарскай працы да чытачы прыйшлі раманы, аповесці, апавяданні многіх цікавых празаікаў. Сярод твораў Алега Ждана — раманы і аповесці, апавяданні «Знаёмы», «У гасцях і дома» , «Рысы і аблічча», «Князь Мсціслаўскі», «Па абодва бакі прахадной», «Геній», «Самастойнае жыццё»... Па творах вядомага пісьменніка знятыя мастацкія фільмы — «Сумленны, разумны, нежанаты» і «Хочаце любіце, хочаце не».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».

Апублікавана:
Праглядаў:
153