На «РТР-Беларусь» — новая ранішняя праграма

На «РТР-Беларусь» — новая ранішняя праграма

Добрая традыцыя ёсць у работнікаў тэлебечання — кожны сезон радаваць гледачоў новымі  праграмамі. Тэлеканал «РТР-Беларусь» — не выключэнне. Прачынацца і пачынаць дзень у добрай кампаніі запрашае праграма «Новая раніца».

— Новы сезон на тэлебачанні адзначыўся новымі праектамі. І мы, акрамя прэм'ер, поўнасцю абнавілі фармат ранішніх праграм. На РТР-Беларусь з'явілася «Новая раніца», і цяпер новы дзень гледачы тэлеканала будуць сустракаць у добрай кампаніі вядучых і цікавых гасцей, а таксама з карыснай інфармацыяй і парадамі, — расказала намеснік дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў «Сталічнага тэлебачання» Ірына Перадня.

Сярод вядучых — многім вядомыя Антон Мартыненка, Юрый Цароў, Аляксандр Мяжэнны, Вольга Бурлакова, Юлія Шпілеўская і Саша Каштанава, але іх эфірныя дуэты цяпер будуць новымі. Акрамя гэтага, аўдыторыю чакаюць сустрэчы з гасцямі ў студыі і разнастайныя рубрыкі: «Ідэальны рамонт» з парадамі ад дызайнераў, «Лайфхакі для хатніх гаспадынь» з карыснай інфармацыяй для жанчын, «Аўтапарады» для кіроўцаў, а таксама гісторыі з каментарыямі псіхолага, гід па доглядзе знешнасці і многае іншае. Замежныя навіны, курсы валют, цэны на паліва, гараскоп і іншую патрэбную кожны дзень інфармацыю можна ўбачыць у «бягучым радку».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».  

Апублікавана:
Праглядаў:
349