У Доме прэсы адбылася прэс- канферэнцыя «Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папулярызацыя ў СМІ»

У Доме прэсы адбылася прэс- канферэнцыя «Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папулярызацыя ў СМІ»

Вывучэнне класічных узораў мастацтва з’яўляецца адным з найважнейшых этапаў  літаратурнай адукацыі. Тым не менш час ад часу ўзнікае пытанне: чаму сучаснаму чалавеку патрэбна не толькі ведаць, але і добра разбірацца ў класічнай літаратуры?

Паводле слоў начальніка ўпраўлення маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Вячаслава Караткевіча, гэта адзін з самых эфектыўных спосабаў развіцця моўнага інтэлекту. З дапамогай чытання класічнай літаратуры развіваецца актыўны і пасіўны слоўнікавы запас, развіццё эрудыцыі, што спрыяе паляпшэнню камунікатыўных навыкаў і самарэалізацыі ў будучым, а таксама дапамагае стаць спецыялістам у шматлікіх прафесіях, дзе патрэбна аналізаваць вялікую колькасць інфармацыі.

Класічная літаратура – гэта дзейсны сродак пазнання наваколля. Менавіта творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Гарэцкага і іншых класікаў дапамагаюць зразумець, што ў свеце не існуе абсалютнай ісціны. Узоры класічнай літаратуры наглядна дэманструюць узоры паводзін у розных сітуацыях, даюць мадэлі кахання і здрадніцтва, адвагі і баязлівасці. Праз класічную літаратуру закладваюцца культурныя коды разумення ўнутранага свету беларуса.

У навучальных праграмах актыўна выкарыстоўваюцца новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Напрыклад, ужо звычайнай з’явай у дапаможніках па беларускай літаратуры сталі qr-коды, спасылкі на рэсурсы сусветнай сеткі, электронныя сродкі навучання.

На нацыянальным адукацыйным партале створаны цікавы рэсурс «КнігаСвет» – гэта пляцоўка для знаёмства і абмеркавання як узораў класічнай літаратуры, так і кніжных навінак, якія шукаюць свайго чытача.

У сваім выступленні дырэктар Інстытута мовазнаўства Іван Саверчанка звярнуў увагу на захаванне беларускай мовы як галоўнага атрыбута нацыі і дзяржавы, адзначыў важнае месца новых інфармацыйных тэхналогій у справе захавання і папулярызацыі роднай мовы. Таксама спікер распавёў пра акадэмічныя інавацыйныя праекты: стварэнне нацыянальнага корпуса беларускай мовы, падрыхтоўку новага тлумачальнага слоўніка (месца мовы беларускіх класікаў у слоўніку і ролю СМІ), распрацоўку ўніверсальнай платформы для стварэння электронных слоўнікаў новага тыпу і бібліяграфій SloŭnikPlus, асобна спыніўся на ступені прадстаўленасці нацыянальнай мовы ў кібер-прасторы.  

Паводле яго слоў, цяпер адбыліся кардынальныя змены лінгвакультурнага і фальклорна-этнаграфічнага ландшафту Беларусі, што звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй, працэсамі старэння сельскага насельніцтва і ўнутранымі міграцыйнымі працэсамі. У сістэме духоўна-культурных каштоўнасцей беларускай нацыі традыцыйныя мясцовыя гаворкі займаюць асаблівае месца: яны служаць не толькі асновай літаратурнай мовы, але і адлюстраваннем духоўнай і матэрыяльнай культуры народа.

Падчас мерапрыемства былі названы пераможцы Рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.

Журы конкурсу вырашылі:

1. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць:

у намінацыі «Друкаваныя СМІ і інфармацыйныя агенцтвы»:

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I  ступені і першай прэміяй Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя рэгіянальнай газеты «Перспектыва» (г.Гродна);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй Установу «Рэдакцыя газеты «Воранаўская газета» і праграмы радыёвяшчання «Воранаўскі веснік» (Гродзенская вобласць);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Ударны фронт» (Магілёўская вобласць);

у намінацыі «Тэлевізійныя і радыёвяшчальныя СМІ»:

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь I  ступені і першай прэміяй Лёлю Святлану Іванаўну, спецыяльнага карэспандэнта Камунальнага  інфармацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Тэлерадыёкампанія «Пінск» (Брэсцкая вобласць);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь II ступені і другой прэміяй Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» (Гродзенская вобласць);

Дыпломам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь III ступені і трэцяй прэміяй Міхнову Ніну Уладзіміраўну, галоўнага рэдактара дырэкцыі радыё Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» (Магілёўская вобласць).

2. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза:

Камунальнае інфармацыйнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя раённай газеты «Івацэвіцкі веснік» і праграма радыёвяшчання «Раённае  радыёвяшчанне» (Брэсцкая вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кобрынскі веснік» і праграмы радыёвяшчання «Кобрынскае раённае  радыё» (Брэсцкая вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Глыбоцкага раёна (Віцебская вобласць);

Установу «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» (Гродзенская вобласць);

Установу «Рэдакцыя газеты «Свіслацкая газета» (Гродзенская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм «Наш час» (Гродзенская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «Лідская газета» (Гродзенская вобласць).

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» (г.Навагрудак, Гродзенская вобласць);

Унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Бабруйскае жыцце» (Магілёўская вобласць);

Камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (г. Магілёў);

Установу «Рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» (Магілёўская вобласць);

Iнфармацыйнае камунальнае ўнiтарнае прадпрыемства «Агенства «Мiнск-Навiны» (г.Мінск);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Слава працы» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Капыльшчыны» (Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» (г.Клецк, Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «Маладзечанская газета» (Мінская вобласць).

3. За актыўны ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагародзiць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей:

Установу «Рэдакцыя Шчучынскай раённай газеты «Дзянніца» (Гродзенская вобласць);

Установу «Рэдакцыя Клімавіцкай раённай газеты «Родная ніва» (Магілёўская вобласць);

Лагун Ганну Анатольеўну, рэдактара аддзела газеты «Голас Радзімы» Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» (г.Мінск).

4. Адзначыць за работу па папулярызацыі традыцый мірнага і паважлівага суіснавання людзей розных нацыянальнасцей і канфесіянальнай прыналежнасці ў Беларусі, прапаганду каштоўнасці культурнай разнастайнасці і міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь:

Установу «Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» (Брэсцкая вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Ляхавіцкі веснік» (Брэсцкая вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Міёрскія навіны» (Віцебская вобласць);

Камунальнае інфармацыйнае ўнiтарнае прадпрыемства «Рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск» (Віцебская вобласць);

Установу «Рэдакцыя газеты «Петрыкаўскія навіны» (Гомельская вобласць);

Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Тэлерадыёвяшчальны канал «Гродна Плюс» (Гродзенская вобласць) (друкаваныя матэрыялы);

Установу «Рэдакцыя газеты «Перамога» (г.Дзятлава, Гродзенская вобласць);

Установу «Рэдакцыя газеты «Зара над Нёманам» (г.Масты, Гродзенская вобласць);

Установу «Рэдакцыя газеты «Бераставіцкая газета» (Гродзенская вобласць);

Установу «Рэдакцыя аб’яднанай газеты «Слонімскі веснік» (Гродзенская вобласць);

Установу «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);

Козел Галіну Віктараўну, рэдактара радыёвяшчання 1 катэгорыі Установы «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);

Бічурыну Вікторыю Віктараўну, рэдактара тэлевяшчання Установы «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях»,  (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);

Установу «Рэдакцыя газеты «Полымя» (г.п.Карэлічы, Гродзенская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Бярэзінская панарама» і праграмы «Бярэзінскі час» (Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Голас Любаншчыны і праграмы радыёвяшчання «На хвалях Арэсы» (Мінская вобласць);

Рэдакцыю газеты «Чырвоная зорка» Мiнскага абласнога ўнiтарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «Мiнская праўда»  (Мінская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Нясвіжскія навіны» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Нясвіжчыны» (Мінская вобласць);

Сянкевіч Валянціну Васільеўну, карэспандэнта Дзяржаўнай установы  «Рэдакцыя газеты «Да новых перамог» (г.Клецк, Мінская вобласць);

Установу «Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты «Крычаўскае жыццё» (Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Чэрыкаўшчыны» (Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кіравец» (г.Кіраўск, Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» (Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» (Магілёўская вобласць);

Шлыкаву Юліяну Сяргееўну, рэдактара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» (Магілёўская вобласць);

Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць);

Агейчык Алену Аляксандраўну, загадчыка аддзела сацыяльна-эканамічных праблем і сельскай гаспадаркі Дзяржаўнай ўстановы «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя  Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё» (Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя Быхаўскай раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» (Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» (Магілёўская вобласць);

Шкрэдаву Наталлю Мікалаеўну, галоўнага рэдактара Установы «Рэдакцыя раённай газеты «Іскра» (г.Чавусы, Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Прысожскі край» (Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Святло Кастрычніка» (г.Мсціслаў, Магілёўская вобласць);

Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Зара над Друццю» (Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць).

Поўная версія відэазапісу прэс- канферэнцыі па спасылцы.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах РУП «Дом прэсы».

Апублікавана:
Праглядаў:
246