Уладзімір Пярцоў павіншаваў «Чырвоную зорку» з 90-гадовым юбілеем

Уладзімір Пярцоў павіншаваў «Чырвоную зорку» з 90-гадовым юбілеем

Калектыву рэдакцыі газеты

«Чырвоная зорка»

 

Шаноўныя калегі!

Шчыра віншую вас з 90-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты.

Дзевяць дзесяцігоддзяў гісторыі — для вас глыбока сімвалічная дата. Ваша газета з’явілася якраз у той час, калі вядомасць набылі такія прызнаныя майстры слова, як Кандрат Крапіва, Алесь Якімовіч, Паўлюк Трус, Пятро Глебка — знакамітыя ўраджэнцы Уздзеншчыны. Гэта накладвае асаблівую адказнасць на вас — быць не толькі аператыўнымі аўтарамі навін, але і ўзорнымі майстрамі валодання родным словам.

У выніку штодзённай карпатлівай працы вам удалося стварыць паважанае выданне, якое прасоўвае ідэі дабра і патрыятызму. Супрацоўнікам газеты ўласцівы адказнасць, прынцыповасць, шчырая грамадзянская пазіцыя, вернасць прафесійнаму абавязку, што дае магчымасць выданню займаць трывалае месца ў інфармацыйнай прасторы Міншчыны.

Прыемна адзначыць, што сённяшні калектыў рэдакцыі з годнасцю працягвае справу сваіх папярэднікаў. На старонках газеты абмяркоўваюцца найбольш актуальныя тэмы, што хваляююць жыхароў малой радзімы і нашай Айчыны — Беларусі. Праблемы эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да суайчыннікаў.

З нагоды выдатнага юбілею жадаю калектыву рэдакцыі творчых поспехаў і прафесійнага росту, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, натхнёнага пошуку актуальных тэм і адметных герояў, а кожнаму асабіста — здароўя і дабрабыту!

 

                                                                                     Уладзімір Пярцоў

Апублікавана:
Праглядаў:
114