В.а. галоўнага рэдактара «ЛідаМедыяКампанія»: «Гэта закон не для кагосьці чужога — для нас»

В.а. галоўнага рэдактара «ЛідаМедыяКампанія»: «Гэта закон не для кагосьці чужога — для нас»

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, в. а. дырэктара — галоўнага рэдактара дзяржаўнай установы «ЛідаМедыяКампанія» Кацярына Серафіновіч пpапануе дадатак да артыкула 18 праэкта Канстытуцыі — «Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў»:

Серафіновіч

— Мне запомнілася нядаўняя сустрэча прадстаўнікоў ідэалагічнага актыву Лідскага, Іўеўскага, Воранаўскага раёнаў з Аляксеем Талаем — членам Канстытуцыйнай камісіі, паралімпійскім чэмпіёнам, беларускім Нікам Вуйчычам і проста патрыётам сваёй краіны. Клубок у горле стаяў ва ўдзельнікаў сустрэчы, калі Аляксей казаў пра свайго дзеда, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну, на руках насіў шаснаццацігадовага ўнука, скалечанага авіяцыйнай бомбай, якая раптоўна выбухнула... Гэта ж адбылося праз дзесяцігоддзі пасля заканчэння ваенных дзеянняў на беларускай зямлі...

Рэха ўжо далёкай вайны адклікаецца болем не толькі ў сям'і Аляксея Талая, але і ў кожнага, хто бачыць і чуе простыя шчырыя словы аб любові да малой радзімы, аб неабходнасці абараняць яе. У генетычнай памяці нашага народа закладзена матрыца дабра і справядлівасці, гераізму і асабістай адказнасці за сям'ю і тых, хто побач.

Неаднойчы пацярпеўшы ад войнаў на сваёй тэрыторыі, Беларусь імкнецца да мірнага добрасуседства з іншымі краінамі, што замацавана асобным артыкулам Канстытуцыі. Больш за тое, у праекце новай Канстытуцыі прапісаны дадатак да артыкула 18: «Рэспубліка Беларусь выключае ваенную агрэсію са сваёй тэрыторыі ў дачыненні да іншых дзяржаў». Аднак з улікам таго, што ў свеце неспакойна, замежныя дзяржавы сцягваюць ваенны кантынгент, баявую тэхніку да граніц нашай, можа, варта было б дадаць радок: «разам з тым беларуская дзяржава распачне ўсе неабходныя меры па абароне сваіх граніц ад захопнікаў звонку»? Хоць і так зразумела: любімую не аддадзім!

Я ўпэўненая: кожны, хто бярэ ўдзел у сустрэчах з Аляксеем Талаем, іншымі патрыётамі роднай Беларусі, якія шчыра, ад усяго сэрца жадаюць дабра ёй і ўсяму народу, разумеюць: за іх словамі — праўда! І возьмуць удзел у рэферэндуме, на які будзе вынесена новая Канстытуцыя. Гэта ж закон не для кагосьці чужога — для нас... Нам з ім жыць, гадаваць дзяцей, будаваць будучыню, у якой захаваюцца ўсе напрацоўкі краіны за мінулыя дзесяцігоддзі і будуць створаны ўмовы для новых дасягненняў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».



Апублікавана:
Праглядаў:
94