Выдавецкі дом «Звязда» паўдзельнічаў у дабрачыннай акцыі разам з паштавікамі

Выдавецкі дом «Звязда» паўдзельнічаў у дабрачыннай акцыі разам з паштавікамі

Выдавецкі дом «Звязда» паўдзельнічаў у дабрачыннай акцыі, якая адбылася на тэрыторыі 22-га аддзялення паштовай сувязі ў Магілёве.

1640609549863.jpg

Гэта адна з сучасных паштовых устаноў, дзе ўкаранёны перадавыя віды паслуг (у прыватнасці, існуе электронная чарга), створана ўтульная зала чакання, ёсць спецыяльна абарудаваны куточак для дзяцей. Каб далучыцца да дабрачыннай акцыі і стаць крышачку чараўніком, трэба было набыць тавар або падпісацца на выданне і адрасаваць гэта той ці іншай дзіцячай сацыяльнай установе.

— Акцыя праводзіцца з пачатку месяца, — удакладніла начальнік аддзялення паштовай сувязі Алена Дарашэнка. — Некаторыя прыходзяць мэтанакіравана, каб зрабіць прыемнае дзецям. Канцтавары, цацкі, падарункі, цукеркі — усё гэта можна купіць і перадаць у дзіцячыя дамы. Падарункі мы складваем у спецыяльныя скрыні, каб потым адправіць іх па канкрэтных адрасах. 

1640609549843.jpg

Дарэчы, у гэтыя пераднавагоднія дні Магілёўскі філіял РУП «Белпошта» і абласное аддзяленне «Беларускага дзіцячага фонду» праводзілі адразу дзве дабрачынныя акцыі — «Калядная пасылка» і «Падары дзіцяці радасць».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда».
Апублікавана:
Праглядаў:
122