Выкладчык журфака БДУ Пятро Жаўняровіч пераклаў на рускую мову два тамы збору твораў Караткевіча

Выкладчык журфака БДУ Пятро Жаўняровіч пераклаў на рускую мову два тамы збору твораў Караткевіча

У маскоўскім выдавецтве пачалі выпускаць збор твораў Уладзіміра Караткевіча. Выдадзены 2 тамы: першы пад назвай «Дзікае паляванне караля Стаха» і другі — раман «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды». На рускую мову гэтыя творы пераклаў даследчык творчасці класіка, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ Пятро Жаўняровіч.

Пятро Жаўняровіч

Папярэдні пераклад на рускую мову 2011 года звераны з тэкстам новага беларускага збору сачыненняў, дапоўнены і ўдакладнены асобныя фрагменты. Цікава, што раман другога тома «Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды» суправаджаецца каментарыямі.

photo_2022-01-10_18-29-08.jpg

Не менш цікавымі і змястоўнымі будуць і наступныя тамы збору твораў класіка беларускай літаратуры.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах  сайта факультэта журналістыкі БДУ.
Апублікавана:
Праглядаў:
129