Запрашаем на прэзентацыю!

Запрашаем на прэзентацыю!

8 чэрвеня 2021 года а 17-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі  (пр.Незалежнасці, 116, 2-і паверх) адбудзецца прэзентацыя кнігі К.Цыбульскага «Я застаюся тут» (2021).

Канстанцін Цыбульскі – паэт-песеннік, ураджэнец Маладзечаншчыны, аўтар зборнiкаў паэзiii песень: «Ноч маладзiка» (1994), «Вецер эпохi» (1995), «Малiтва i песня» (2006), «Силуэт в окне» (2006), «Мгновение над бездной» (2008), калектыўных зборнiкаў «Вёсны» (1977), «Поиск» (1995), «Я тут бачу свой край» (2005),  «Песню бярыце з сабою» (2005).Мноства вершаў К. Цыбульскага сталіся песнямі.

Кніга «Я застаюся тут» убачыла свет у 2021  годзе ў выдавецтве «Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.  Кожны паэтычны радок у зборніку мае меладычны, песенны каларыт і афарбоўку, кожны верш прасякнуты яднаннем з родным бацькоўскім кутком, любоўю да сваёй малой радзімы і яе непаўторнай прыроды. Аўтар  спадзяецца, што гэтыя адвечныя каштоўнасці  знойдуць  добры чытацкі водгук.

У праграме мерапрыемства:

  • сустрэча з аўтарам і ўдзельнікамі выдавецкага праекта;

  • выступленні народнага артыста Беларусі У. Яцкевіча, артыста Белдзяржфілармоніі А. Балотніка, салістаў беларускай эстрады А. Саванца, Д. Хмяльніцкай, В. Альшанскай, артыста В. Каняхіна, народнага ансамбля «Пліса» і арт-групы «Золотая мельница»;

  • выстаўка-прагляд зборнікаў аўтара і знаёмства з новым выданнем.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Апублікавана:
Праглядаў:
275