“Звязда” – дзецям!

“Звязда” – дзецям!

У Выдавецкім доме “Звязда” пабачыла свет кніга дзіцячай пісьменніцы Таццяны Дамаронак “Вясёлка над лесам”.

У кнізе сабраны вясёлыя і пазнавальныя казкі пра жыццё лесу, яго жыхароў – птушак і звяроў, казурак і раслін. Казкі дапамогуць дзецям лепш зразумець, які лес вясной, улетку, увосень, узімку. А героі казак пакажуць прыклады добрага і чулага стаўлення да сяброў, любові да блізкіх людзей, павагі да сваёй Радзімы, навучаць быць спагадлівымі да чужой бяды, уменню карыстацца багаццямі нашага лесу і берагчы яго.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”

Апублікавана:
Праглядаў:
311