Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе ілюстрацый да казкі Уладзіміра Караткевіча

Запрашаем да ўдзелу ў конкурсе ілюстрацый да казкі Уладзіміра Караткевіча

Ужо зусім хутка, 26 лістапада, споўніцца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Да гэтай даты вядомы літаратар Вітаўтас Жэймантас зрабіў пераклад казкі «Чортаў скарб» на літоўскую мову. 

Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда» звяртаюцца да ўсіх творча адораных жыхароў нашай рэспублікі і іншых дзяржаў з просьбай дапамагчы спадару Жэймантасу падрыхтаваць дзіцячую кніжку «Чортаў скарб» для выдання ў Літве. Патрабуецца 10 каляровых ілюстрацый. З гэтай мэтай аб'яўляецца сапраўдны конкурс.

Больш падрабязна глядзіце на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома «Звязда»

Опубликовано:
Просмотров:
674