Мастаку Выдавецкага дома “СБ.Беларусь сегодня” Алегу Карповічу - 60!

Мастаку Выдавецкага дома “СБ.Беларусь сегодня” Алегу Карповічу - 60!

31 ліпеня 2020 года ў Доме прэсы адкрылася выстаўка вядомага ў асяроддзі журналістаў мастака Выдавецкага дома “СБ.Беларусь сегодня” Алега Карповіча. Дата выбрана не выпадкова: у гэты дзень майстру споўнілася 60 гадоў. Мастак назваў выстаўку “Сябры мае!”, бо на ёй сабраны напісаныя ў розныя гады партрэты калег. Алег Карповіч нібы сказаў “дзякуй” калегам-журналістам за доўгія гады супрацоўніцтва.

31.07.2020 5

Віншаванні і цёплыя словы, пажаданні плённай працы гучалі ў адрас юбіляра. Своеасаблівае прысвячэнне Алегу Карповічу і яго працам адрасаваў галоўны рэдактар газеты “Голас Радзімы” Іван Ждановіч, зямляк мастака з Ляхавіцкага раёна:    

“Як лыжка дарагая да абеду, так і газетны малюнак – у нумар. І мастак Алег Карповіч, даўно працуючы ў газеце “СБ.Беларусь сегодня”, адточвае ў вірах вечнага рэдакцыйнага спеху свой рэдкі талент. Многіх здзіўляе: як магчыма – крэатыўна гумарыць дзень пры дні, знаходзячы для ўвасаблення задум пад традыцыйнымі рубрыкамі “Ёсць пытанне” і “Вачыма мастака” ўсё новыя тэмы і вобразы. А ўсё, здавалася б, проста – мастак з калегамі ўмее ўбачыць важную з’яву ці падзею, хутка асэнсаваць яе, запамінальна і ярка падаць прама ў нумар. Яго канёк – жанр дасціпнай газетнай карыкатуры і сяброўскага шаржу".

31.07.2020 8

За плячыма ў Алега Карповіча грунтоўная мастацкая адукацыя: ураджэнец Слоніма з чырвонымі дыпломамі скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Яўгена Глебава і аддзяленне станковай графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Аформіў нямала кніг і зборнікаў, якія аздобіў яскравымі шаржамі і карыкатурамі, удзельнічаў у розных выстаўках, у тым ліку – у Бельгіі і Польшчы. З адзнак – рэспубліканская прэмія “Залатая літара” і знак “Выдатнік друку”. Сябра беларускіх саюзаў мастакоў і журналістаў.

Дарэчы, супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў Беларусі, дзе таксама праходзіла выстаўка мастака, разглядваючы малюнкі, на якіх вобразна і арыгінальна, з густам адлюстраваны рэаліі нашага жыцця прапанавалі паказаць выстаўку і ў беларускіх культурных цэнтрах за мяжой, у нашых дыппрадстаўніцтвах. І сапаўды, у таленавітых жартаўлівых газетных малюнках можна ўбачыць і надзённыя клопаты беларусаў, і тое, што нас сёння асабліва хвалюе. Тонкі, дасціпны, часам і філасофскі гумар мастака зразумелы без перакладу. А работ – сотні, бо піша іх майстар-гумарыст амаль штодзённа.

31.07.2020 10

31.07.2020 6

31.07.2020 7

Галоўныя героі карцін – на самай справе сябры, якіх яднала, яднае і заўсёды яднаць будзе журналісцкае пяро.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах mediana.by

Опубликовано:
Просмотров:
616