Год Уладзіміра Караткевіча. Песня беларускага класіка гучыць на планеце

Год Уладзіміра Караткевіча. Песня беларускага класіка гучыць на планеце

У знак 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча новыя пераклады яго паэтычных і празаічных твораў ажыццяўляюцца і друкуюцца ў розных краінах свету.

Казка «Чортаў скарб» класіка беларускай літаратуры перакладзена адразу на тры мовы – азербайджанскую, казахскую, чувашскую. Перакладчыкі: на азербайджанскую – Фізулі Аскеры; чувашскую – народны паэт Чувашыі Валеры Тургай; казахскую – Уміт Тажкен. На азербайджанскай «Чортаў скарб» убачыў свет у анталогіі беларускай дзіцячай літаратуры, што выйшла ў Баку. Казахскі і чувашскі пераклады яшчэ рыхтуюцца да друку.

Асобныя вершы Уладзіміра Караткевіча сёлета перакладзены на туркменскую, балкарскую, аварскую, чачэнскую, сербскую мовы. На туркменскую мову творы аўтара «Каласоў пад сярпом тваім» пераклаў Джумагельды Мулкіеў. Туркменская падборка выйдзе ў свет у адным з бліжэйшых нумароў ашхабадскага часопіса «Дунья эдэбіты» («Сусветная літаратура»). Перакладчыкі: на балкарскую мову – добры сябра беларускай літаратуры Саліх Гуртуеў; на аварскую – народная паэтэса Дагестана Залму Бацірава; на чачэнскую – Адам Ахматукаеў; сербскую – Даяна Лазаравіч.

Крыніца - sozvuchie.by.

Опубликовано:
Просмотров:
947