Карэспандэнт «Звязды» стаў лаўрэатам конкурсу Міністэрства абароны

Карэспандэнт «Звязды» стаў лаўрэатам конкурсу Міністэрства абароны

Звязда-узнагарода.jpg

У калоннай зале Цэнтральнага Дома афіцэраў у аўторак сабралася некалькі дзясяткаў журналістаў з усёй краіны. Нагода для гэтага была святочная.

Міністэрства абароны Беларусі падвяло вынікі творчага конкурсу. 

Прысвечаны ён лепшаму асвятленню ў сродках масавай інфармацыі пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, а таксама патрыятычнага выхавання насельніцтва.

І ўжо па традыцыі праводзіцца напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл. 

— Каля чатырох тысяч публікацый у друкаваных СМІ, больш за 200 гадзін тэле- і 40 гадзін радыёвяшчання штогод прысвячаецца вайсковай тэме, — зазначыў міністр абароны Беларусі Віктар ХРЭНІН. — Краевугольны камень — аб'ектыўнасць і творчы падыход. Дзякуючы гэтаму грамадскасць штодня знаёміцца з дзейнасцю арміі. 

Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі «Прафесіяналізм і журналісцкае майстэрства» стаў загадчык аддзела РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» Валяр'ян ШКЛЕННІК. 

Крыніца - Выдавецкі дом «Звязда».

Опубликовано:
Просмотров:
700