Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў журфака БДУ з 75-годдзем

Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч павіншаваў калектыў журфака БДУ з 75-годдзем

Учора прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З нагоды гэтай знамянальнай даты калектыў факультэта журналістыкі, а таксама яго ветэранаў павіншаваў Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.

“У гады станаўлення факультэт пастаянна задаваў і захоўваў высокія стандарты адукацыі. Ужо ў той далёкі час ён быў адным з лідараў па якасці падрыхтоўкі студэнтаў. Аб’яднаўшы вакол сябе ўнікальных выкладчыкаў і прафесараў, факультэт стварыў выдатную навукова-практычную школу, адкрыўшы студэнтам вялікія магчымасці для рэалізацыі сваіх талентаў”, – говорыцца ў прывітальным адрасе.

Аляксандр Карлюкевіч падкрэсліў, што “сёння факультэт журналістыкі з’яўляецца шматпрофільным навукова-вучэбным комплексам БДУ з высокаразвітай сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай. У сценах навучальнай установы рыхтуюцца кваліфікаваныя кадры для рэдакцый газет, часопісаў, тэлебачання, радыё, агенцтваў і іншых сродкаў масавай інфармацыі. Тысячы з іх атрымалі пуцёўку ў прафесію, стаўшы запатрабаванымі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі”.

Міністр заўважыў: “Прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта заўсёды вызначалі не толькі высокі прафесіяналізм, але і творчы, інавацыйны падыход у навуковай і педагагічнай дзейнасці. У вас склаліся ўнікальныя творчыя калектывы і навуковыя школы, што дало магчымасць яму стаць флагманам айчыннай журналістыкі”.

Аляксандр Карлюкевіч выказаў упэўненасць у тым, што калектыў факультэта будзе і надалей уносіць дастойны ўклад у справу развіцця адукацыі і навукі, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў на карысць нашай краіны, а таксама пажадаў творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя, дабрабыту і святочнага настрою.

Фота БЕЛТА.

Опубликовано:
Просмотров:
895