Прэзентацыя кніг Ірыны Токаравай прайшла ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

Прэзентацыя кніг Ірыны Токаравай прайшла ў Ждановіцкай сельскай бібліятэцы

13 лістапада ў межах рэспубліканскай акцыі "Культурны маршрут «Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям", якая   праводзіцца Міністэрствам інфармацыі, навучэнцы Ждановіцкай сярэдняй школы сустрэліся з беларускай пісьменніцай Ірынай Токаравай у мясцовай бібліятэцы.

Падчас сустрэчы Ірына Аляксандраўна расказала аб сваёй творчасці, этапах працы над творамі, пачынаючы з ідэі да гатовай кнігі.

Юныя чытачы атрымалі магчымасць не толькі паслухаць урыўкі з твораў у выкананні аўтара, але і задаць пытанні, даведацца пра новую кнігу, якая неўзабаве выйдзе ў выдавецтве «Народная асвета».

Опубликовано:
Просмотров:
1 504
Направления: