РВУ «Звязда» і ААТ «Магілёўсаюздрук» на свяце «Александрыя збірае сяброў»

РВУ «Звязда» і ААТ «Магілёўсаюздрук» на свяце «Александрыя збірае сяброў»

6–7 ліпеня аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна традыцыйна запрашае гасцей на свята Купалля. Фестываль «Александрыя збірае сяброў» адбудзецца ў гэтым годзе ў юбілейны, дзясяты раз. 

У праграме свята — канцэрты творчых калектываў і выканаўцаў краін-удзельніц; выстаўка-кірмаш з прэзентацыяй рэгіянальных традыцый, рамёстваў, страў; правядзенне аўтограф-сесій беларускіх пісьменнікаў і прэзентацый новых выданняў і шмат іншых актыўнасцяў. 

6 ліпеня ў выставачным павільёне ААТ «Магілёўсаюздрук» госці мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з творчасцю аўтараў, чые кнігі выходзілі ў «Звяздзе».

Так, з 14.20 да 15.45 свае творы будуць чытаць пісьменнікі Магілёўшчыны, сярод якіх — маладая паэтка Жанна Міус, «стваральніца» кнігі пацешных вершаў «Странные детки».

З 16.45 да 17.15 у тым жа павільёне Іна Фралова раскажа пра свой новы зборнік вершаў для дзяцей «Апельсин», а Павел Гушынец прэзентуе кнігу іранічных апавяданняў для ўсёй сям’і «Папа, расскажи про меня историю».

Опубликовано:
Просмотров:
1 469
Тематика: