«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 3» у Доме кнігі «Светач»

«Сустрэчы з Караткевічам: выпуск 3» у Доме кнігі «Светач»

24 красавіка ў кнігарні «Дом кнігі «Светач» адбылася трэцяя імпрэза з цыкла «Сустрэчы з Караткевічам». 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак і дырэктар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Вольга Ваніна.

На сустрэчы размова ішла пра дзіцячую тэму ў творчасці Уладзіміра Караткевіча. Алесь Бадак і Вольга Ваніна расказалі пра кнігі «Жабкі і чарапаха» («Мастацкая літаратура», 2018) і «Уладзімір Караткевіч. Казкі» («Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2020).

Цыкл «Сустрэчы з Караткевічам» - гэта некалькі імпрэзаў, дзе пойдзе размова пра асобу, творчасць і жыццёвы шлях знакамітага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Цыкл прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Караткевич_3_1.jpg

Відэазапіс імпрэзы можна будзе знайсці на Youtube-канале ААТ «Белкніга».

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах ААТ  «Белкніга»

Опубликовано:
Просмотров:
1 081