Ведаць i памятаць

Ведаць i памятаць

Самая культурная кнопка айчыннай тэлепрасторы адзначае Тыдзень народнага адзiнства i праводзiць яго разам з выбiтнымi дзеячамi культуры. Да свята тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў адмысловую падборку дакументальнага i iгравога кiно айчыннай вытворчасцi — гэтыя праекты стануць падарункам гледачам да Дня народнага адзiнства. Тэлеканал «Беларусь 1», у сваю чаргу, працягвае паказ новых серый дакументальнай стужкi «Партызанская мяжа».

Час сапраўдных герояў

На тэлеканале «Беларусь 1» пачаўся паказ мастацка-публiцыстычнага праекта «Партызанская мяжа». У аснову 12-серыйнага цыкла ляглi нядаўна рассакрэчаныя сведчаннi народнага супрацiўлення на акупiраваных нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi беларускiх землях. Новая работа творчай групы медыяхолдынга — гэта другая частка ваенна-гiстарычнага цыкла Белтэлерадыёкампанii, распачатага ў маi праектам «Крылы Перамогi».

Праект «Партызанская мяжа» выходзiць у вячэрнiм эфiры «Беларусь 1» па суботах адразу пасля «Панарамы» Дзякуючы раней не апублiкаваным звесткам з расiйскiх i беларускiх архiваў, фiльм «Партызанская мяжа» распавя-дзе гiсторыю партызанскага руху на тэрыторыi Беларусi: ад стварэння першых спецыялiзаваных школ у 1938 годзе да ўдзелу народных атрадаў у разгроме нямецкай групы армiй «Цэнтр».

Для здымак цыкла ў найбуйнейшай студыi медыяхолдынга «разгарнуўся» палявы партызанскi лагер, а ў аўтэнтычнай беларускай вёсцы — музеi народнай архiтэктуры i побыту каля Мiнска — каманда рэканструктараў пры дапамозе сотнi жадаючых узнавiла задакументаваныя эпiзоды ваенных часоў. Вядучым праекта стаў вядомы акцёр тэатра i кiно заслужаны артыст БССР Уладзiмiр Мiшчанчук. Галоўным экспертам i сцэнарыстам стужкi выступiла пiсьменнiца i гiсторык Наталля Голубева.

У блiжэйшых серыях гледачам распавядуць пра баявыя поспехi партызанскага руху i ўспомняць яго знакамiтых лiдараў: Васiля Каржа, Цiхана Бумажкова, Мiная Шмырова, Аляксандра Далiдовiча ды iншых камандзiраў першых атрадаў.

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах “СБ. Беларусь сегодня”
Опубликовано:
Просмотров:
743