Запрашаем на сустрэчу!

Запрашаем на сустрэчу!

"Акадэмкніга" запрашае 7 кастрычніка а 17-й гадзіне на сустрэчу з Анатолем Бутэвічам, беларускім дзяржаўным дзеячам, дыпламатам, пісьменнікам, перакладчыкам, публіцыстам, крытыкам.

Анатоль Бутэвіч знаёмы чытачам па кнігах "Таямніцы Нясвіжскага замка", "Таямніцы Крэўскага замка", якія выйшлі ў выдавецтве "Звязда",  "Жанчыны з легенды" выдавецтва "Мастацкая літаратура", перакладамі класіка польскай фантастыкі Станіслава Лема "Непераможны”.

У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыі рамана "Над Нёманам" Элізы Ажэшкі ў перакладзе Анатоля Бутэвіча (выдавецтва «Беларуская навука» з серыі" Беларускі кнігазбор").

Сустрэча пройдзе ў краме “Акадэмічная кніга” па адрасе: пр.Незалежнасці 72. 

Інфармацыя падрыхтавана па матэрыялах Выдавецкага дома “Звязда”.

Опубликовано:
Просмотров:
788