Кінафестываль “Лістапад” пройдзе пад слоганам “Спазнаючы белы свет”

XXV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад” пройдзе 2 – 9 лістапада пад слоганам “Спазнаючы белы свет” і будзе прысвечаны вядомай рэжысёрцы Кіры Муратавай.

За 25 гадоў існавання “Лістапад” надзейна замацаваўся ў адным шэрагу са знакамітымі Канскім, Берлінскім і Маскоўскім кінафестывалямі. “Спазнаючы белы свет” – менавіта пад такім слоганам пройдзе юбілейны міжнародны кінафорум “Лістапад”, які Дырэкцыя фестывалю прысвеціць вядомай рэжысёрцы Кіры Муратавай.

Беларускім аматарам кіно ўжо анансавалі конкурсную праграму форума, якая развернецца на 5 пляцоўках Мінска. Дарэчы, і намінацый у самім конкурсе таксама 5. Удзел у праграме “Лістапада” бяруць 167 карцін. Геаграфія конрурсу складае 48 краін, упершыню прадстаўлены карціны з Паўднёваафрыканскай рэспублікі і Кеніі. Не застаўся “Лістапад” у баку і ад сусветнай тэндэнцыі на жаночае кіно – 11 карцін сёлетняга кінафоруму знятыя прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва.

Пачнецца фестываль традыцыйна ў кінатэатры “Масква”. Стужкай адкрыцця стане мастацкая карціна польскага рэжысёра “Халодная вайна”. Фільм ужо быў адзначаны Залатой пальмавай галінай у Канах. Беларускія кінаманы ўбачаць яго 2 лістапада.


(Па матэрыялах Беларусь 1)
Опубликовано:
Просмотров:
181
Направления:
Поделиться в соц.сетях