Деятельность
Мероприятия
Рус/Бел
Главная Новости

Новости

08.11.2017

У Мінску адкрываецца выстаўка вядомага журналіста і фотамайстра Юрыя Іванова “Гэта было нядаўна, гэта было даўно”

8 лістапада ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» (Палац Рэспублікі) адкрываецца фотавыстаўка спецыяліста па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, вядомага журналіста і фотамайстра Юрыя Іванова “Гэта было нядаўна, гэта было даўно”, прымеркаванай да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. 

У экспазіцыі фотавыстаўкі прадстаўлены каля 100 работ майстра з 1962 да 1991 г.г., якія адлюстроўваюць гісторыю Беларусі савецкай эпохі. Выстаўка працягне сваю працу да 21 лістапада.