Рус/Бел
пр-т Победителей, 11, 220004, г. Минск
Приемная: +375(17)203-92-31
Управление контроля и делопроизводства: +375(17)306-32-90
Факс: +375(17)203-34-35
Главная Новости

Новости

23.12.2017

Часопіс “Полымя” адзначыў 95-гадовы юбілей

22 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылося святочнае мерапрыемства з нагоды  юбілею часопіса “Полымя” рэдакцыйна-выдавецкай установы “Выдавецкі дом “Звязда”.

Свае віншаванні ў адрас творчага калектыву накіраваў Прэзідэнт нашай краіны А.Р. Лукашэнка. Прывітальны адрас даслалі намеснік Прэм’ер-міністра В.Жарко і Міністр інфармацыі А.Карлюкевіч.

Падчас свята былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Алена Мальчэўская, галоўны рэдактар, Юля  Алейчанка, адказны сакратар; нагрудным знакам “Выдатнік друку Беларусі”- Марыя Гілевіч, загадчык аддзела літаратурнага рэдагавання, Святлана Стараверава, вядучы тэхнічны рэдактар аддзела тэхнічнага рэдагавання. 

Сення часопіс “Полымя” -  адно з самых старэйшых выданняў Беларусі. На яго старонках публікаваліся творы знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў:  Янкі Купалы, Якуба Коласа, Івана Мележа, Васіля Быкава, Максіма Танка,  Янкі Брыля. Дзякуючы “Полымю” па-беларуску ўпершыню загучалі лепшыя ўзоры сусветнай літаратуры, творы сучасных замежных аўтараў.

Часопіс уваходзіць у пералік выданняў ВАК Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследванняў па філалагічных навуках. Выданне цесна супрацоўнічае з Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Нацыянальным інстытутам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Часопіс заўсёды знаходзіцца ў цесным камунікаце з іншымі літаратурна-мастацкімі выданнямі.

Последние новости Все новости

26.05.2018
Удзел у фестывалі прымуць і выдавецтвы Міністэрства інфармацыі, дзе пазнаёмяць гасцей і удзельнікаў свята са сваімі кніжнымі навінкамі.
25.05.2018
25 мая состоялась коллегия Министерства информации, на которой был рассмотрен вопрос о перспективах развития ОАО «Белкнига».
Белорусский Международный медиафорум "Партнерство во имя будущего"
Белорусский Международный медиафорум
Крупнейший и уникальный в своем роде проект на пространстве СНГ, ближнего и дальнего зарубежья.
II Европейские игры 2019 в Минске
Инструкция по пользованию услугой телетекста
“Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”