Рус/Бел
пр-т Победителей, 11, 220004, г. Минск
Приемная: +375(17)203-92-31
Управление контроля и делопроизводства: +375(17)306-32-90
Факс: +375(17)203-34-35
Главная Новости

Новости

22.12.2017

Пытанні ўзаемадзеяння ў дзяржаўнай інфармацыйнай палітыцы рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі абмеркавалі на круглым стале

Удзельнікі мерапрыемства, якое праводзілі Міністэрства інфармацыі і «Выдавецкі дом «Звязда» на пляцоўцы прэс-цэнтра Дома-прэсы, абмяняліся меркаваннямі, якімі павінны быць друкаваныя СМІ, у прыватнасці: захоўваць аўтаномнасць або развівацца ў напрамку цэнтралізацыі і аб'яднання. Аб вопыце працы ў складзе рэдакцыі «Мінская праўда» расказала галоўны рэдактар дзяржынскай раённай газеты «Узвышша» Ларыса Коршун. Яшчэ адзін варыянт аб'яднання рэгіянальных СМІ — стварэнне кластараў. Прыкладам паспяховай дзейнасці ў гэтым кірунку ўдзельнікі назвалі абласную газету «Гродзенская праўда».

Таксама ўдзельнікі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння СМІ і мясцовых органаў улады. У прыватнасці, галоўны рэдактар брэсцкай абласной газеты «Заря» Аляксандр Лагвіновіч падкрэсліў, што прадстаўнікі выканаўчай улады сёння таксама мусяць быць асобамі публічнымі і павінны аператыўна рэагаваць на звароты СМІ. Аб рабоце замежных друкаваных СМІ прысутным расказаў галоўны рэдактар газеты «Дняпровец» (Рэчыца) Ігар Сяргееў. Таксама ўдзельнікі падзяліліся меркаваннямі наконт таго, якім сёння павінна быць друкаванае слова, каб канкурыраваць з віртуальнымі рэсурсамі.
Белорусский Международный медиафорум "Партнерство во имя будущего"
Белорусский Международный медиафорум
Крупнейший и уникальный в своем роде проект на пространстве СНГ, ближнего и дальнего зарубежья.
II Европейские игры 2019 в Минске
Инструкция по пользованию услугой телетекста
“Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”