Рус/Бел
пр-т Победителей, 11, 220004, г. Минск
Приемная: +375(17)203-92-31
Управление контроля и делопроизводства: +375(17)306-32-90
Факс: +375(17)203-34-35
Главная Новости

Новости

22.02.2018

Сто паэтаў Кітая ў Доме дружбы

Літаратурная імпрэза, прысвечаная кнізе “Пялёсткі лотаса і хрызантэмы. Сто паэтаў Кітая”, якая пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, адбылася у Доме дружбы. 

Як адзначыў старшыня беларуска-кітайскага таварыства дружбы, дырэктар Інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Анатолій Тозік, падобныя перакладчыцкія праекты адыгрываюць вялікую ролю ў развіцці беларуска-кітайскіх адносін, дазваляюць чытачам пазнаёміцца з гісторыяй Кітая праз мастацкае слова. 

У анталагічным зборніку, які перастварыў па-беларуску паэт-перакладчык, лаурэеат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Мікола Мятліцкі, пададзены творы ста таленавітых паэтаў ХХ стагоддзя – часу станаўлення сучаснага Кітая, эканамічна трывалага і духоўна акрыленага, бачнага сваімі істотнымі дасягненнямі народам усяго свету.

Выпуск выдання ажыццёўлены пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Белорусский Международный медиафорум "Партнерство во имя будущего"
Белорусский Международный медиафорум
Крупнейший и уникальный в своем роде проект на пространстве СНГ, ближнего и дальнего зарубежья.
II Европейские игры 2019 в Минске
Инструкция по пользованию услугой телетекста
“Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”