Рус/Бел
пр-т Победителей, 11, 220004, г. Минск
Приемная: +375(17)203-92-31
Отдел документооборота и материального обеспечения: +375(17)306-32-90
Факс: +375(17)203-34-35
Главная Новости

Новости

09.01.2018

Выйшаў у свет юбілейны, дзясяты па ліку, зборнік перакладаў кітайскай паэзіі ў серыі «Светлыя знакі: паэты Кітая»

У Выдавецкім доме «Звязда» выйшаў юбілейны, дзясяты па ліку, зборнік перакладаў кітайскай паэзіі ў серыі «Светлыя знакі. Паэты Кітая» – «Святло чырвонай свечкі». На гэты раз чытацкай увазе прапануецца творчасць самабытнага паэта ХХ стагоддзя Вэнь Ідо. Вэнь Цзяхуа (сапраўднае імя творцы) у свой час узначальваў Дэмакратычную лігу Кітая, прымаў актыўны ўдзел у моладзевым руху. З ўпэўненасцю можна казаць: ён быў вялікім патрыётам, што яскрава адлюстроўваецца ў тэматыцы і змесце яго вершаў. У той жа час ён з’яўляўся адным з прадстаўнікоў творчай школы «Малады месяц», быў захоплены старажытнай паэзіяй, кнігамі пра паэтычную творчасць і біяграфію паэтаў, гістарычнай літаратурай.

На беларускую мову вершы Вэнь Ідо пераўвасобілі лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Юлія Алейчанка, Дар’я Нечыпарук. Поруч з перакладамі надрукаваны арыгінальныя тэксты вершаў на кітайскай мове.

Серыя “Светлыя знакі: паэты Кітая” распачалася ў 2014 годзе па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для работы над ёй створаны міжнародны рэдакцыйны савет. Акрамя беларускіх і кітайскіх перакладчыкаў і літаратуразнаўцаў, у яго ўваходзяць паэты і перакладчыкі з Казахстана і Азербайджана.
Белорусский Международный медиафорум "Партнерство во имя будущего"
Белорусский Международный медиафорум
Крупнейший и уникальный в своем роде проект на пространстве СНГ, ближнего и дальнего зарубежья.
II Европейские игры 2019 в Минске
Инструкция по пользованию услугой телетекста
“Мая Беларусь: сучасныя пісьменнікі – дзецям”