| ||||||||||||||||
Экспедыцыі "Дарога да Святыняў" |
||
Інфармацыя аб правядзенні
Экспедыцыі "Дарога да Святыняў" – 2009
у рамках свята – Дня беларускага пісьменства
Састаўная частка Дня беларускага пісьменства – штогадовая пяцідзённая Навукова-асветніцкая Экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга. Яна рыхтуецца Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускай Праваслаўнай Царквой, Міністэрствам культуры, Міністэрствам адукацыі, Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і іншымі зацікаўленымі.
У складзе Экспедыцыі – вядомыя дзеячы навукі і культуры, мастацтваў, вытворцы, педагогі, прадстаўнікі міністэрстваў, духавенства.
Сёлетні маршрут (з 2 па 6 верасня 2009 г.) пройдзе, пачынаючы з горада Мінска (ад Свята-Духава кафедральнага сабора, збор у 7.00, ад'езд у 8.10 02.09.2009 г.), па тэрыторыі Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей: праз Святое Поле каля в. Загор’е Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (урачыстая сустрэча Экспедыцыі ў в. Загор'е 10.30 – 13.30 02.09.2009 г.) – горад Салігорск і гарадскі пасёлак Старобін Салігорскага раёна Мінскай вобласці (17.00 – 22.50), гарады Лельчыцы (14.00 – 18.00 03.09.2009 г.) і Мазыр Гомельскай вобласці (19.30 – 22.30 03.09.2009 г.), гарады Чэрвень (14.00 – 18.30 04.09.2009 г.) і Смалявічы Мінскай вобласці (19.45 – 22.30 04.09.2009 г.), вёскі Багушы (Свята-Увядзенскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр) і Сукневічы Смаргонскага раёна ў сталіцу Дня беларускага пісьменства –горад Смаргонь Гродзенскай вобласці (07.40 – 15.40 06.09.2009).

