Асноўныя напрамкі дзейнасці
Міжнароднае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у сферы друку і інфармацыі — адна з прыярытэтных задач у дзейнасці Міністэрства інфармацыі.
Гэта работа ажыццяўляецца па наступных асноўных напрамках:
-
фарміраванне і ўдасканаленне дагаворнай базы;
-
практычная рэалізацыя міжнародных дагавораў, планаў і сумесных праектаў;
-
развіццё супрацоўніцтва ў сферы друку і інфармацыі ў рамках інтэграцыйных аб’яднанняў;
-
удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца міжнароднымі арганізацыямі, а таксама ў спецыялізаваных выставах-ярмарках;
-
узмацненне ўзаемадзеяння з арганізацыямі беларускай дыяспары за мяжой.