Дзейнасць

Інфармацыя аб суб'ектах гаспадарання, якія ажыццяўляюць распаўсюджванне кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі

Па стану на 01.01.2023 у Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў у якасці распаўсюджвальнікаў зарэгістравана 2 066 суб’ектаў гаспадарання, з іх 47 – у 2022 годзе. У адносінах 303 суб’ектаў гаспадарання дзеянне пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца друкаваных выданняў было спынена, у т. л. у адносінах 151 – у 2022 годзе.

Даведачна.

Сярод зарэгістраваных 154 (7,5% ад агнульнай колькасці) – прадпрыемствы дзяржаўнай формы ўласнасці; 1 912 субектаў (92,5% ад агульнай колькасці) арганізацыі недзяржаўнай формы ўласнасці. З указаных 2 066 субектаў 1 087 – юрыдычныя асобы, 979 – індывідуальныя прадпрымальнікі (52,6% і 47,4% ад агульнай колькасці адпаведна).

Зыходзячы з тэрытарыяльнай прыналежнасці ўказаных субектаў, 915 знаходзяцца ў г.Мінску (44,3% ад агульнай колькасці зарэгістраваных у Рэестры), 1 151 субект (55,7%) ажыццяўляе дзейнасць па распаўсюджванню кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі ў абласцях.

Значная колькасць «рэгіянальных» распаўсюджвальнікаў размешчаны ў раённых цэнтрах і прадстаўлена ў большай ступені індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія рэалізуюць друкаваныя выданні ў гандлёвых месцах на рынках, у павільёнах, кіёсках, гандлёвых аб’ектах фармату невялікай крамы.

Буйнейшыя распаўсюджвальнікі, якія маюць уласную рознічную сетку, – ААТ «Белкніга», арганізацыі «Саюздрук», сетка кніжных крамаў «OZ», гандлёвыя структуры спажыўкааперацыі. Асобны блок распаўсюджвальнікаў прадстаўлены буйнымі гандлёвымі сеткамі («Евроопт», «Корона», «Соседи», «Санта», «Алми», «Веста», «ФиксПрайс», «ТРИцены»), у асартыменце якіх друкаваныя выданні (мастацкія, дзіцячыя, паштоўкі, календары) рэалізуюцца як спадарожны тавар.

На сённяшні дзень 160 распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў (7,7% ад агульнай колькасці) рэалізуюць кніжную і іншую друкаваную прадукцыю, выкарыстоўваючы глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт.

ААТ «Белкніга»

На 01.01.2023 гандлёвая сетка ААТ «Белкніга» налічвала 94 аб’екты, у тым ліку: 86 крамаў, 3 кіёскі, 4 павільёны, 1 аб’ект грамадскага харчавання («Літаратурная кавярня» у краме «Дом книги «Светоч», г. Мінск).

З агульнай колькасці ўказаных гандлёвых аб’ектаў 57 размешчаны ў г.Мінску і пяці абласных цэнтрах, 37 – у раённых гарадах і пасёлках гарадскога тыпу.

У 2022 годзе дасягнуты рост па колькасці рэалізаваных назваў кніг дзяржаўных выдавецтваў: па агульнай наменклатурыолькасць назваў) – 100,8%, па СЗЛ – 104,7%. Паэкзэмплярна за справаздачны перыяд рост склаў 123,4%, па СЗЛ – 141,5%. Агульны прырост склаў па ўсёй рэалізаванай прадукцыі 137,0%, у тым ліку па СЗЛ – 147,4%.

На прадпрыемстве вядзецца пастаянная работа па павелічэнню рэалізацыі папярова-белавой прадукцыі арганізацыі Мінінфарма ААТ «Ппліграфкамбінат імя Я.Коласа». За 2022 год рэалізацыя дадзенай прадукцыі склала 133% да ўзроўню 2021 года.

ААТ «Белкніга» выкарыстоўвае інтэрнэт-канал у якасці аднаго з перспектыўных напрамкаў рэалізацыі прадукцыі. Таксама для работы інтэрнэт-крамы выкарыстоўваецца CRM сістэма – сістэма кіравання заказамі і камунікацыямі з кліентамі.

ААТ «Белкніга» працуе ў сацыяльных сетках: Инстаграм, Телеграм, ВКонтакте, Фэйсбук, дзе размяшчаецца рэкламны кантэнт, інфармацыя аб праводзімых акцыях, прэзентацыях кніг і творчых вечарах з аўтарамі, праводзімых таварыствам.

Пастаянна папаўняецца новымі запісамі мабільны дадатак «Чытанка» (аўдыёкнігі Беларусі), створаны па ініцыятыве Міністэрства інфармацыі. У карыстальнікаў дадатка ёсць доступ да больш чым 100 аўдыёкніг, сярод якіх творы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных аўтараў.

РУП «Белсаюздрук»

Па стану на 01.01.2023 гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белсаюздрук» налічвае 873 гандлёвыя аб’екты, у тым ліку – 253 павільёны, 31 крама, 530 кіёскаў, а таксама 59 гандлёвых аб’ектаў, размешчаных у адміністрацыйных будынках.

Усе гандлёвыя аб’екты РУП «Белсаюздрук» (з улікам абласных філіялаў) аўтаматызаваны аналітычнай сістэмай Qlick, якая дазваляе ў рэжыме рэальнага часу атрымліваць, апрацоўваць і аналізаваць інфармацыю аб рабоце гандлёвай сеткі, прымаць аперытыўныя рашэнні, якія дазваляюць павысіць эфектыўнасць сервіснага абслугоўвання і гандлёвых стандартаў, карэкціраваць асартыментны партфель і аптымізаваць складскія запасы.