Конкурс па выбары выканаўцаў мерапрыемства Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» падпраграмы «Беларусы ў свеце»
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь правяло конкурс па выбары выканаўцаў мерапрыемствы 14 «Падрыхтоўка і выданне кніг, прысвечаных беларускай дыяспары» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» падпраграмы «Беларусы ў свеце».
Вынiкi конкурсу 2017: "З Мядзведкі ў Санцьяга-дэ Чылі (1802-1889)" (49 Кб)Вынiкi конкурсу 2017: "Светлымі дарогамі братэрства" (49 Кб)Вынiкi конкурсу 2018 (49 Кб)Вынікі конкурсу 2021 (49 Кб)Вынікі конкурсу 2022 (49 Кб)
Вынікі конкурсу "Беларусы ў свеце" - 2018
У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь 21 сакавіка 2018 года адбылося пасяджэнне конкурснай камісіі па разгляду прапаноў, якія паступілі ад удзельнікаў адкрытага конкурсу па выбары выканаўцаў мерапрыемства 14 падпраграмы «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі», абвешчанага 20 лютага 2018 года.
Па выніках галасавання конкурснай камісіі па выбары выканаўцаў мерапрыемства 14 падпраграмы 4 «Беларусы ў свеце» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гады пераможцам прызнана Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» з прапановай выдання ў 2018 годзе кнігі Янкі Купалы «А хто там ідзе?: на мовах свету».