Нацыянальны конкурс «Залатая Літара»

Заснавальнік Конкурсу – Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўная мэта Конкурсу – усялякае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, актуалізацыя значных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці друкаваных СМІ.
Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца друкаваныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, сеткавыя выданні, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі СМІ, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі Конкурсу.
Пераможцы намінацый узнагароджваюцца дыпломамі і памятнымі знакамі – сімваламі конкурсу "Залатая Літара".
Інструкцыя аб правядзенні конкурсу