Мерапрыемствы

Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі»

З мэтай вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2022 год 18-19 студзеня 2023 г. Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь будзе праведзены 62-гі Нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі».

Намінацыі Нацыянальнага конкурсу:

I. Гран-пры конкурсу – намінацыя «Трыумф» (з уручэннем дыплома імя Ф.Скарыны і памятнага знака-сімвала «Вялікі залаты фаліянт»).

II. Тэматычныя намінацыі (з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала «Малы залаты фаліянт»):
  • «ЛІТ-фармат» (выданні літаратурна-мастацкага напрамку);
  • «Падручнік новага стагоддзя» (выданні навучальнага напрамку);
  • «Фотапогляд» (фотаальбомы, фотакнігі);
  • «Разам з кнігай мы расцём» (кнігі для дзяцей і юнацтва);
  • «Залатыя скрыжалі» (даведачныя і энцыклапедычныя выданні);
  • «АРТ-кніга» (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія выданні);
  • «Эўрыка» (навуковыя, навукова-папулярныя выданні);
  • «Духоўнасць» (выданні духоўна-асветнага напрамку).

III. Спецыяльныя намінацыі (з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала «Малы залаты фаліянт»): «Садружнасць» (сумесныя выдавецкія праекты); «У люстэрку часу» (кнігі, выдадзеныя па заказе); «Беларусь памятае» (кнігі, выдадзеныя да памятных дат Вялікай Айчыннай вайны). «Праўда памяці» (кнігі, прымеркаваныя да Года гістарычнай памяці, абвешчанага ў Беларусі ў 2022 годзе).

IV. Персанальная намінацыя «Майстэрства»: лепшаму ілюстратару кнігі, лепшаму дызайнеру кнігі, лепшаму фотамастаку кнігі (з уручэннем спецыяльнага дыплома і памятнага знака-сімвала «Малы залаты фаліянт»).

Просьба да 16 студзеня прадставіць ва ўпраўленне выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма (пр-т.Пераможцаў, 11, каб.521, 523) лепшыя выданні, выпушчаныя ў 2022 годзе, з дадаткам суправаджальнага ліста ад выдавецтва і даведкі аб выданні, вылучаным на конкурс.

Па кожнай заяўленай намінацыі ад выдавецтва прадстаўляецца не больш за 2 выданні (у адным экзэмпляры на кожную намінацыю).

Кантактная інфармацыя: e-mail: uid@mininform.gov.by, тэл. 203 63 72 Вікторыя.

Формы заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі»

Пастанова Аб Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі»