Мерапрыемствы

Рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP

Стартаваў прыём работ на ІІІ рэспубліканскі літаратурны стартап LitUP, арганізаваны Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўная мэта праекта — пошук, падтрымка і папулярызацыя перспектыўных беларускіх аўтараў і праектаў. Яго асаблівасць у тым, што ўдзел могуць прыняць як знакамітыя аўтары з вялікай бібліяграфіяй, так і пачаткоўцы.

Таксама, у адрозненне ад іншых творчых конкурсаў, членамі журы будуць не вядомыя літаратары, а кіраўнікі беларускіх дзяржаўных выдавецтваў.

За два гады правядзення конкурсу пераможцамі станавіліся як навучэнцы сярэдніх школ (Ілля Набздораў і Вікторыя Пажыток), так і вядомыя беларускія пісьменнікі (Міхаіл Пазнякоў і Людміла Кебіч).

Па выніках правядзення двух конкурсаў былі выдадзены кнігі Екатерины Залесской «Волшебные сны Зузочки», «Зузочка против вирусов», Людмилы Одинцовой «Моя комплексная сестра», Инны Зарецкой «Я буду спасателем», Дарьи Нейжмак «Не три морковку на пирог», Ильи Набздорова «Трейдинг и прочие чудеса», Людмілы Кебіч «Дзе схавана шакаладка», Вікторыі Карась «Домік добрай казкі», Марыны Петрашкевіч «Гарадскі дамавік». Да выдання рыхтуюцца кнігі Галіны Пярун «Закаханы Скідзель», Виктории Пожиток «Поездка в никуда», Елены Курек «Мальчишкины рассказы», Ирины Боровской «Не просто загадки».

Цікавасць да конкурсу расце, пашыраецца геаграфія ўдзельнікаў, з кожным годам прыходзіць усё больш работ з розных рэгіёнаў Беларусі.

І зараз LitUp ізноў прапануе ўсім жадаючым паспрабаваць свае сілы, запаліць сваю творчую зорку!

Работы на першы этап конкурсу дасылайце з 11 студзеня па 24 лютага (уключна) на электронную пошту projects.zviazda@gmail.com, паштовым адпраўленнем або непасрэдна на адрас: г.Мінск, вул.Фрунзэ, 5, ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Намінацыі конкурсу:
• паэзія;
• проза;
• дзіцячая літаратура;
• літаратура для падлеткаў;
• нон-фікшн.

Для ўдзелу ў рамках конкурсу неабходна прадставіць:
• канцэпцыю твора (анатацыю);
• не менш за 25% ад патэнцыяльнага аб'ёму рукапісу (на першай старонцы ўказваецца імя і прозвішча (псеўданім, калі маецца) аўтара, кантактныя дадзеныя, а таксама назва работы);
• прапановы па ўдзеле аўтара ў папулярызацыі выдадзенай кнігі.

Па выніках другога этапу конкурсу журы вызначыць фіналістаў.

Фінал конкурсу адбудзецца 25 сакавіка 2023 г. у рамках юбілейнай ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

Пераможцы конкурсу атрымаюць прыярытэтнае права на выданне сваёй кнігі ў выдавецтвах Рэспублікі Беларусь тыражом да 1000 экз.

Акрамя таго, у рамках ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу будуць прэзентаваны кнігі пераможцаў літаратурнага стартапа папярэдніх гадоў.

Даведка:

Упершыню ЛітUP прайшоў у рамках XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. На конкурс было пададзена больш за 200 заявак як ад ужо вядомых аўтараў, так і ад пачаткоўцаў. Пры ацэнцы праектаў улічваліся мастацкае майстэрства, самабытнасць аўтарскага стылю, актуальнасць тэмы, арыгінальны падыход да выкладу матэрыялу.

Фіналісты II рэспубліканскага літаратурнага стартапа LitUP

Рэгламент Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «LitUP/ЛітUP»

Па пытаннях удзелу звяртайцеся па тэл. + 375 17 203 63 72 (Вікторыя).