Выязны праект «Славянскага базару» «Васільковы тур» стартуе ў Мінску 20 чэрвеня.
Ён пройдзе на фестывальнай пляцоўцы «Настрой — лета» ля Палаца спорту.
У праграме — «Фестывальнае караоке з зоркай» — конкурс, дзе кожны жадаючы старэйшы за 18 гадоў можа стаць часткай «Славянскага базару ў Віцебску».
Для ўдзелу трэба запоўніць заяўку і адправіць на пошту: vasilkovy_tour@gck.by.
Таксама гасцей чакаюць «Васільковы кірмаш», «Фестывальны квіз» і фотавыстава «35 імгненняў Фестывалю».