Міністэрства інфармацыі арганізуе правядзенне прававога маніторынгу
Міністэрства інфармацыі арганізуе правядзенне прававога маніторынгу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2022 г. № 269 «аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2022 г. № 131» (далей – пастанова № 269).
Прававы маніторынг ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 75 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 г. № 130-З «Аб нарматыўных прававых актах» і Інструкцыяй аб парадку правядзення прававога маніторынгу, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 65.
Прапановы ад грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб у дачыненні да карэкціроўкі пастановы № 269 прымаюцца да 30 кастрычніка 2024 г. уключна на адрас электроннай пошты Міністэрства інфармацыі info@mininform.gov.by.