У дапамогу бацькам і школьнікам – аўдыякнігі

У дапамогу бацькам і школьнікам – аўдыякнігі

Да Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі размясціла на сваім сайце аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».

У раздзеле «Беларуская класіка» вы знойдзеце творы Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна і Івана Навуменкі.

Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-ы класы знаходзяцца ў раздзеле «Бібліятэка школьніка».

«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.

Вы можаце бясплатна спампаваць аўдыякнігі па спасылцы.

Апублікавана:
Праглядаў:
126
Падзяліцца ў сац.сетках