Узнагароджаныя пераможцы конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам»

Узнагароджаныя пераможцы конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам»

У першы восеньскі дзень падчас цырымоніі закрыцця Дня беларускага пісьменства ўшаноўвалі пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ, сеткавых выданнях і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі 2024 года «Хвала рукам, што пахнуць хлебам».
Дыпломы рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ, сеткавых выданнях і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі 2024 года пераможцы атрымалі з рук Першага намесніка Міністра інфармацыі Андрэя Кунцэвіча: - У многіх выпадках па сваёй вобразнасці, мастацкаму палёту журналісцкія матэрыялы мала ў чым саступаюць літаратурным творам. Для нас было важна адзначыць лепшых журналістаў краіны, якія актыўна папрацавалі над тым, каб праславіць перадавікоў хлебнай Нівы, і зрабіць гэта на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства. Прыемна, што сярод лепшых не толькі прадстаўнікі рэспубліканскіх медыя, але і вялікая колькасць нашых калег з рэгіёнаў, якія асвятлялі ход і вынікі жніва — 2024. Так павялося, што журналісцкае і літаратурнае слова ідуць побач. Больш за тое, па сваёй вобразнасці журналісцкія працы мала ў чым саступаюць мастацкім творам. Таму мы палічылі правільным і справядлівым на галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ўзнагародзіць лепшых журналістаў, якія пастараліся праславіць перадавікоў хлебнай Нівы, - падкрэсліў Андрэй Кунцэвіч.
Апублікавана:
Праглядаў:
258